Спектакль «Калека з вострава Інішман» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі — удзельнік V Міжнароднага фестывалю Марціна МакДонаха. Спектакль адбудзецца 4 кастрычніка 2022 года ў Вялікай зале тэатра «Ля Моста» (Перм, Расія), паведамляе [1] сайт РТБД.
Міжнародны фестываль Марціна МакДонаха праходзіць у Пермі раз у два гады і збірае ў сваёй афішы пастаноўкі з усяго свету, створаныя па п’есах брытана-ірландскага кінарэжысёра, сцэнарыста, прадзюсара і драматурга Марціна МакДонаха. Акрамя спектакляў у праграме фестывалю — майстар-класы рэжысёраў і лекцыі тэатральных крытыкаў, «Парад рыжых» і ірландскія танцавальныя вечарыны.
«Калека з вострава Інішман» — першая п’еса з трылогіі ірландскага тэатральнага Таранціна. Спектакль РТБД быў пастаўлены рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым у 2021 годзе.
Спасылкі
[1] https://rtbd.by/news/kaleka-z-vostrava-inishman-udzelnik-festyvalyu-marcina-makdonaha/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rtbd
[3] https://zviazda.by/be/tags/marcin-makdonah
[4] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-festyval-0