Любові і дабра вучаць айчынныя кінематаграфісты. Новыя мультфільмы на экране Музея гісторыі беларускага кіно — напярэдадні Міжнароднага дня анімацыі, паведамляе [1] АНТ.
Усяго ў праграме — шэсць карцін. Яны створаны ў мінулым і гэтым годзе. З самага малога ўзросту вучаць не толькі галоўным каштоўнасцым, але і знаёмяць з найвялікшымі класікамі беларускай літаратуры — Купалам і Коласам.
Спосабы і сродкі — сучасныя. Да прыкладу, карціна «Класікі і шахматы» паказвае творчасць пісьменнікаў праз іх займальную гульню-дуэль.
Прагледзець усе мультфільмы можна па выхадных на працягу месяца.
Кіназала музея чакае гледачоў усіх узростаў. Дэманстрацыя навінак — падарунак гледачу напярэдадні Міжнароднага дня анімацыі.
Прэв’ю: АНТ
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/novye-multfilmy-pokazhut-v-muzee-istorii-belorusskogo-kino
[2] https://zviazda.by/be/tags/muzey-gistoryi-belaruskaga-kino
[3] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-animacyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/multfilmy
[5] https://zviazda.by/be/tags/140-gadou-kupalu-i-kolasu