Настаў час выпрацоўкі універсальных міжнародных падыходаў да назірання за выбарамі. Такое меркаванне выказаў старшыня ЦВК Ігар Карпенка падчас урачыстага пленарнага пасяджэння міжнароднай канферэнцыі «Канвенцыя СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў: адкрытая прастора міжнароднага супрацоўніцтва» ў Думскім зале Таўрычаскага палаца ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе [2]БелТА.
«Актуальнасць правядзення канферэнцыі абумоўлена пошукам аптымальных шляхоў удасканалення выбарчых сістэм у сучасным свеце. А канвенцыя застаецца адзіным у сваім родзе дакументам, які выразна і адназначна фармулюе выбарчыя стандарты. Яна стала асновай эфектыўнага супрацоўніцтва цэнтральных выбарчых органаў на прасторы СНД, з’явілася крыніцай шэрагу электаральных нарматыўных актаў на нацыянальных узроўнях, дазволіла стандартызаваць і ўніфікаваць падыходы да назірання за падрыхтоўкай і правядзеннем выбарчых кампаній у краінах садружнасці», — сказаў Ігар Карпенка.
Паводле яго слоў, настаў час выпрацоўкі універсальных міжнародных падыходаў да назірання за выбарамі. «У тым ліку рэгіянальных стандартаў, дзякуючы якім выбары будуць ацэньвацца зыходзячы з адпаведнасці выбарчых працэдур прынятым міжнародным дакументам, а не міфічным паняццям аб дэмакратычнасці, якія кожны трактуе па-свойму, зыходзячы з імгненнай палітычнай кан’юнктуры, — адзначыў старшыня ЦВК. — Гэта мае вялікае значэнне ў кантэксце таго, што ў сакавіку 2022 года распалася Асацыяцыя арганізатараў выбараў краін Еўропы праз патрабаванні некаторых агрэсіўна настроеных краін-удзельніц прыпыніць паводле палітычных матываў сяброўства Расіі і Беларусі. Асацыяцыя, якая была закліканая аказваць садзейнічанне інстытуцыяналізацыі і прафесіяналізацыі дэмакратычных працэдур у рэгіёнах, дэкларавала незалежнасць ад палітычных партый і ўрадаў, стала ахвярай парушэння ўласных статутных правілаў».
«У сувязі з гэтым бачыцца мэтазгодным выпрацаваць нашу салідарную пазіцыю па пытаннях прымянення універсальных крытэрыяў і стандартаў выбарчых працэдур, уключаючы ацэнку выбараў, для прасоўвання ідэі дэпалітызацыі інстытута назірання і для гэтага выкарыстоўваць трыбуну Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў, якая аб’ядноўвае больш за 100 краін свету, у ліку якіх краіны Садружнасці. Вялікую ролю ў рабоце па ўдасканаленню і уніфікацыі міжнародных выбарчых стандартаў павінен адыграцьь Кансультатыўны савет кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў СНД, стварэнне якога павінна адбыцца ў бліжэйшы час. На нашу думку, у рамках яго функцыянавання можна стварыць грамадскі маладзёжны савет, а таксама прадумаць цыкл мерапрыемстваў па ўключэнню моладзі і іх грамадскіх аб’яднанняў у выбарчы працэс. Гэта дазволіць маладым актывістам не толькі вывучаць вопыт арганізацыі электаральных кампаній на прасторы СНД, але і выбудаваць зваротную сувязь з маладымі ўдзельнікамі выбарчых працэсаў з мэтай разумення іх каштоўнасных арыенціраў, актуальных запытаў і ўзроўню прававой пісьменнасці», — дадаў Ігар Карпенка.
Днём правядзення пленарнага пасяджэння не выпадкова было абрана 7 кастрычніка. Менавіта ў гэты дзень 20 гадоў таму была падпісаная Канвэнцыя СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў.
Фота ЦВК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/karpenko-nastalo-vremja-vyrabotki-universalnyh-mezhdunarodnyh-podhodov-k-nabljudeniju-za-vyborami-527950-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/cvk
[4] https://zviazda.by/be/tags/igar-karpenka
[5] https://zviazda.by/be/tags/vybary