3 лістапада ў 12 гадзін у Беларускім дзяржаўным універсітэце стартуе акцыя «Коласаўскі марафон. Новая зямля. На стрыме», прымеркаваная да 140-гадовага юбілею з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.
На працягу шасці з паловай гадзін удзельнікі флэшмоба будуць перадаваць эстафету адно аднаму ў чытанні галоўнага твора Якуба Коласа «Новая зямля». Урыўкі з паэмы агучаць студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ВНУ. Кожны з іх пакажа сваё майстэрства ў дэклараванні і выразным чытанні. Мяркуецца, што за адведзены час удзельнікі цалкам прачытаюць паэму. Свой любімы фрагмент тэксту прадставіць таксама дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір Кулажанка.
Адметнасцю флэшмоба стане яго прамая анлайн-трансляцыя на Youtube-канале (https://www.youtube.com/channel/UCiLHxj5jxmWjBbgwRqZmi-A [1]).
Арганізатарам літаратурнай акцыі выступае Фундаментальная бібліятэка БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.youtube.com/channel/UCiLHxj5jxmWjBbgwRqZmi-A
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/140-goddze-yakuba-kolasa
[4] https://zviazda.by/be/tags/chytanni
[5] https://zviazda.by/be/tags/akcyya