У Беларусі прыняты меры для стрымлівання росту кошту будаўніцтва жылля. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае [2] БелТА.
«Прыняты неабходныя меры для падтрымання цэнавай стабільнасці і стрымлівання росту кошту жыллёвага будаўніцтва шляхам пашырэння дзяржаўнага рэгулявання цэн на будаўнічыя матэрыялы з устанаўленнем гранічных нарматываў рэнтабельнасці і нацэнак», — сказаў Анатоль Сівак.
Паводле яго слоў, у бягучым годзе асаблівая ўвага таксама ўдзелена пытанням спрашчэння працэдур у будаўніцтве. На ўзроўні Прэзідэнта і ўрада прыняты шэраг нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць пытанні тыпавога праектавання, распрацоўкі перадпраектнай дакументацыі, атрымання дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб’ектаў, узвядзення і ўводу ў эксплуатацыю індывідуальных жылых дамоў, правядзення дзяржаўнай экспертызы праектнай дакументацыі і грамадскіх абмеркаванняў. «Гэта работа цяпер прадаўжаецца па зацверджаным ва ўрадзе плане», — адзначыў віцэ-прэм’ер.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/sivak-prinjaty-mery-dlja-sderzhivanija-rosta-stoimosti-stroitelstva-zhiljja-530119-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/anatol-sivak
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo
[5] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0