Старажытныя могілкі каля Касцёлу Святого Аляксея ў Івянце з кожным годам ўсё больш пераўтвараюцца ў нягаснучае некалькі дзён царства святла душ продкаў падчас успамінаў і малітваў за памерлых, якія адбываюцца ў пачатку лістапада.
Каталіцкія веруючыя Івянеччыны заўсёды плённа рыхтуюцца да свята загадзя: пачынаючы з апошніх дзён кастрычніка, прыбіраюць і ўпрыгожваць помнікі сваіх родных і блізкіх. Чарга наведавальнікаў могілак не спыняецца ў дзень і ўвечары, пачынаючы з працэсіі і імшы 29-га кастрычніка па 2-га лістапада.
Вельмі прыемным для захавання старажытнай традыцыі з яўляецца і тое, што родныя ад вялікага да малога разам прыязджаюць нават з розных гарадоў і ў будныя дні ці проста прыходзяць навясціць і ўшанаваць не толькі родных, але і сяброў, ці нават знаёмых. Для кожнага памерлага яны не шкадуюць набыць, запаліць і пакінуць святло памяці ў прыгожых рознакаляровых лампадах, адарыць продкаў і блізкіх кветкамі, цукеркамі ці яблыкамі, а самае галоўнае — памаліцца за супакой душы і ўзгадаць добрым словам.
Аляксей СТАЛЯРОЎ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alyaksey-stalyarou
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[4] https://zviazda.by/be/tags/ivyanec
[5] https://zviazda.by/be/tags/prodki
[6] https://zviazda.by/be/tags/pamyac-0