Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць наведаў вытворчасць шкляной тары, якая будуецца ў Гродне, перадае [2] БелТА.
Раман Галоўчанка азнаёміўся з ходам працы на будучай вытворчасці па выпуску шкляной тары з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій. Інвестыцыйны праект «Стварэнне вытворчасці шкляной тары з выкарыстаннем інавацыйных энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій» рэалізуе ААТ «Гродзенскі шклозавод». Праект уключаны ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады. Згодна з бізнес-планам інвестыцыйнага праекта тэрмін рэалізацыі праекта — 2020-2022 гг.
У ліпені 2021 года была ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга будаўніцтва (падрыхтоўчы перыяд). На дадзеным этапе завершана распрацоўка праектнай дакументацыі стадыі «Архітэктурны праект». РУП «Белбудцентр» распрацавана праектная дакументацыя стадыі «Будаўнічы праект».
У цяперашні час вядзецца праца па праходжанні дзяржаўнай будаўнічай экспертызы па праектных рашэннях будаўнічага праекта з унесенымі зменамі ў праектную дакументацыю.
Як распавяла афіцыйны прадстаўнік холдынгу «Беларуская шкляная кампанія» Таццяна Бондар, на дадзеным этапе вядзецца наладка і ўстаноўка абсталявання, а таксама навучанне персаналу. «У няпросты эканамічны час, але пры падтрымцы кіраўніка дзяржавы завяршаецца будаўніцтва вытворчага аб’екта паблізу трасы М6 у чыстым полі, што з’яўляецца перавагай для пабудовы ў далейшым лагістычных маршрутаў. Гэта абсалютна ўнікальны праект, аналагаў якому не больш за 10 у свеце. Тут плануецца вырабляць звыш 200 млн штук шклатары за год. Навінай вытворчасці на новай пляцоўцы будзе вытворчасць шклатары абсалютна любога колеру, а пераход ад аднаго колеру да іншага магчыма будзе ажыццявіць у самыя кароткія тэрміны», — адзначыла Таццяна Бондар.
Плануецца, што пасля выхаду завода на праектную магутнасць тут будуць працаваць 218 чалавек, колькасць зноў створаных працоўных месцаў складзе 104.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/regions/view/golovchenko-posetil-strojascheesja-proizvodstvo-stekljannoj-tary-v-grodno-533224-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[4] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[5] https://zviazda.by/be/tags/shklo