Пятая кітайская міжнародная выстава імпарту ў Шанхаі — добрая пляцоўка для прэзентацыі беларускай прадукцыі, заявіла [2] БелТА начальнік Галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Ксенія Мялешка.
Кітай — адзін з асноўных гандлёвых партнёраў для перапрацоўчых арганізацый Беларусі, гэта важны і перспектыўны рынак. У сувязі з гэтым арганізацыі галіны актыўна прымаюць удзел у пятай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту (CIIE), якая працуе ў Шанхаі. «Гэта добрая пляцоўка для прэзентацыі беларускай прадукцыі, для павышэння пазнавальнасці вытворцы і прадукту на кітайскім рынку», — адзначыла Ксенія Мялешка. Сёлета на выставе прадстаўлены буйныя малакаперапрацоўчыя заводы з узорамі малочнай прадукцыі, у тым ліку сыры, масла, сухое малако ў дробнай фасоўцы — тыя тавары, пастаўкі па якіх плануецца павялічваць. Адносна мясапрадуктаў на мерапрыемстве будуць прадстаўлены буклеты і відэаролікі.
«Удзел у выставе прадугледжваецца не толькі для прэзентацыі, але і для заключэння кантактаў, бо яе наведвальнікі — непасрэдныя пакупнікі прадукцыі (інтэрнэт-крамы, аптовыя пакупнікі, перапрацоўка)», — сказала Ксенія Мялешка.
Па словах начальніка Галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці, на працягу апошніх некалькіх гадоў Кітай займае другое месца сярод больш чым ста краін — пакупнікоў беларускай прадукцыі. У КНР адгружаецца шырокі асартымент прадукцыі — ялавічына, мяса птушкі, малако ў спажывецкай упакоўцы, сухія малочныя прадукты, алей рапсавы, кандытарскія вырабы і іншыя.
Паводле інфармацыі Міністэрства эканомікі, за 8 месяцаў 2022 года тавараабарот Беларусі і Кітая вырас на 11% і склаў каля $4 млрд.за гэты перыяд экспарт беларускіх тавараў у Кітай узрос у больш чым два разы, дасягнуўшы рэкорднай адзнакі ў $1,2 млрд і значна перавысіўшы паказчык у цэлым за 2021 год.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/minselhozprod-vystavka-importa-v-shanhae-horoshaja-ploschadka-dlja-prezentatsii-belorusskoj-produktsii-533387-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekspart
[4] https://zviazda.by/be/tags/minselgasharch
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/gandl