У Беларусі ў кастрычніку зафіксавана дэфляцыя. Пра гэта заявіў сёння журналістам намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун, перадае [2] БелТА.
«Сістэма рэгулявання цэн працуе ўжо амаль тры тыдні. Першапачаткова быў шквал зваротаў. Фіксавалася больш чым 500 зваротаў у дзень — і гэта толькі пісьмовых, плюс яшчэ анлайн-форма і гарачая лінія па пытаннях растлумачэння парадку цэнаўтварэння. Пытанняў узнікала шмат, асабліва ў нехарчовым сегменце, так як харчовы і раней знаходзіўся ва ўмовах цэнавага рэгулявання, падыходы ім вядомыя. Мы ўжо бачым эфект ад прынятых мер. У кастрычніку ў нас дэфляцыя. І па годзе ў цэлым інфляцыя істотна замарудзіцца», — сказаў Андрэй Картун.
Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы ў кастрычніку па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву № 10 «Аб недапушчальнасці росту цэн». Затым пастановай урада № 713 было ўведзена рэгуляванне цэн на тавары спажывецкага кошыка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/mart-v-belarusi-v-oktjabre-zafiksirovana-defljatsija-533891-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/deflyacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/marg
[5] https://zviazda.by/be/tags/gandal