15 лістапада ў Мінску адкрылася 28-я Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш «ПрадЭкспа-2022». На працягу 4 выставачных дзён удзельнікі і наведвальнікі змогуць стаць часткай гэтага мерапрыемства: паўдзельнічаць у конкурсах, майстар-класах, навучальных сесіях і бізнес-сустрэчах. Канешне ж, будуць і дэгустацыі прадукцыі.
Сёлета на «ПрадЭкспа-2022» прадстаўлена звыш 100 прадпрыемстваў. Аснова — айчынныя вытворцы. Аднак таксама будуць і замежныя прадпрыемствы. З іх традыцыйна найболей шырока прадстаўлена прадукцыя расійскіх рэгіёнаў.
Якая атмасфера пануе ў першы дзень на выставе-кірмашы, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/lizaveta-golad
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[5] https://zviazda.by/be/tags/pradekspa-2022