Напрыканцы студзеня наступнага года ў Магілёве пройдзе міжнародная канферэнцыя «Гэта патрэбна — не мёртвым! Гэта трэба — жывым: Буйніцкае поле — поле памяці». Арганізатары мерапрыемства — Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Магілёўскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Магілёўскае абласное аддзяленне «Беларускага фонду міра».
Актыўны ўдзел у канферэнцыі прымуць і Саюз пісьменнікаў Беларусі, і Саюз пісьменнікаў Расіі, і Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Размова, безумоўна, пойдзе пра мір, яго трывалае ўсталяванне паміж рознымі народамі і краінамі, пра творчыя формы захавання гістарычнай памяці ў мастацкай і мастацкай-публіцыстычнай літаратуры і пра іншыя даволі актуальныя тэмы.
Мяркуецца, што да дыскусій па важных пытаннях патрыятычнага выхавання грамадства далучацца расійскія пісьменнікі Мікалай Іваноў, Мікалай Чаркашын, Юрый Казлоў і іншыя празаікі, публіцысты, чыя творчасць добра знаёмая і ў Беларусі.
Мікола БЕРЛЕЖ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikola-berlezh
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-ivanou
[4] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-charkashyn
[5] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-kazlou-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/publicysty
[7] https://zviazda.by/be/tags/buynickae-pole
[8] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-kanferencyya