Пляцоўкі Палаца Рэспублікі з’яўляюцца трамплінам для моладзі ў творчасці і палітычным жыцці. Аб гэтым на цырымоніі ўзнагароджвання супрацоўнікаў Палаца Рэспублікі з нагоды 25-годдзя ўстановы ў малой зале Палаца Рэспублікі заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, перадае [2] БелТА.
«Мы бачым самае галоўнае: высокі прафесіяналізм і чалавечыя адносіны ўсіх, хто працуе ў Палацы Рэспублікі, да людзей, якія яго наведваюць. На працягу многіх гадоў, цесна кантактуючы з супрацоўнікамі Палаца Рэспублікі, калектывам Прэзідэнцкага аркестра, ты разумееш, наколькі гэтыя людзі адданыя сваёй справе і краіне», — адзначыў Ігар Луцкі.
«Хочацца пажадаць, каб гэты 25-гадовы перыяд вашай работы на карысць дзяржавы ўмацаваў нашу веру ў тое, што мы ідзём правільным шляхам, што пляцоўкі Палаца Рэспублікі з’яўляюцца тым трамплінам для многіх маладых людзей у творчасці, палітычным жыцці. Я хацеў бы, каб гэта місія Палаца Рэспублікі захоўвалася і прымнажалася. Любіце нашу краіну, выхоўвайце патрыётаў, вы ў гэтай справе вялікая падмога Прэзідэнту і ўсім нам», — звярнуўся да працоўнага калектыву намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
Павіншаваць супрацоўнікаў Палаца Рэспублікі прыйшло нямала пачэсных гасцей. Так, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч зачытаў прывітальны адрас старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай працоўнаму калектыву Палаца Рэспублікі.
Юбілей у гэтым годзе таксама святкуе Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь: спаўняецца 20 гадоў з даты пачатку яго работы. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню 25-годдзя Палаца Рэспублікі і 20-годдзя ўтварэння Прэзідэнцкага аркестра, пройдзе 25 лістапада ў вялікай зале ўстановы.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/ljudi-predannye-svoemu-delu-i-strane-lutskij-na-tseremonii-nagrazhdenija-sotrudnikov-dvortsa-respubliki-536627-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-lucki
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyrymoniya-uznagarodzhannya
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk