Рабочы візіт міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова ў Мінск, запланаваны на 27-28 лістапада, адкладзены ў сувязі са смерцю кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея, інфармуе [1] МЗС РФ.
Планавалася, што кіраўнік расійскага дыпведамства Сяргей Лаўроў наведае Мінск 27-28 лістапада для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегіі МЗС РФ і Беларусі. Як інфармаваў ТАСС, планавалася сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі.
На пасяджэнні калегіі павінны былі разгледзець ход рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы на 2022-2023 гады, абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў галіне знешнепалітычнага планавання, каардынацыі дзеянняў у дачыненні да ЕС, НАТА, Савета Еўропы, сумеснай працы ў АБСЕ, узаемадзеянне на шматбаковых пляцоўках у сферы кантролю над узбраеннямі і процідзеянне лініі Захаду на палітызацыю міжнародных арганізацый эканамічнай і праваабарончай накіраванасці.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.mid.ru/ru/foreign_policy/news/1840305/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-laurou
[3] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[4] https://zviazda.by/be/tags/sg