Уладзімір Макей будзе пахаваны на Усходніх могілках у Мінску, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Паводле інфармацыі прэс-службы Саўміна, прэм’ер-міністр падпісаў распараджэнне «Аб арганізацыі пахавання міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У.». Згодна з дакументам, створана камісія, куды ўвайшлі прадстаўнікі розных ведамстваў. У прыватнасці, Мінскаму гарвыканкаму даручана арганізаваць пахаванне Уладзіміра Макея на Усходніх могілках сталіцы.
На Міністэрства абароны ўскладзены абавязак забяспечыць цырымонію развітання ў Цэнтральным Доме афіцэраў. Дата і час цырымоніі развітання будуць паведамленыя дадаткова.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/vladimir-makej-budet-pohoronen-na-vostochnom-kladbische-v-minske-537090-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[3] https://zviazda.by/be/tags/pahavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/ushodniya-mogilki