Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце ДТЗ, у якім мужчына трапіў у аварыю з дзвюма дочкамі. Аб гэтым БелТА паведамілі [1] ў прэс-службе Следчага камітэта.
Увечары 26 лістапада паблізу вёскі Засценкі Магілёўскага раёна 46-гадовы мужчына за рулём Renault не ўлічыў дыстанцыю да снегаўборачнага трактара, які рухаўся наперадзе. Калі кіроўца паспрабаваў сысці ад сутыкнення з тэхнікай, легкавік занесла. Аўтамабіль выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з седлавым цягачом Scania. Бацька з дочкамі 15 і 18 гадоў атрымалі цяжкія траўмы. Паводле ўдакладненай інфармацыі, на месцы аварыі памерла старэйшая дачка. Раней паведамлялася, што загінула 15-гадовая дзяўчынка. Цяпер мужчына і яго 15-гадовая дачка знаходзяцца ў бальніцы.
Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/otets-s-dvumja-dochermi-razbilis-pod-mogilevom-vozbuzhdeno-ugolovnoe-delo-537089-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/sk
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz