Туман, мокры снег і галалёдзіцу прагназуюць сіноптыкі 28 лістапада, паведамілі [1] БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На тэрыторыі Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу або мокрага снегу. Днём па паўднёвым усходзе кароткачасовы дождж. Месцамі чакаюцца туман, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд і галалёдзіца на дарогах. Вецер будзе няўстойлівым слабым.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да мінус 6 градусаў. Днём — ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/tuman-mokryj-sneg-i-gololeditsa-ozhidajutsja-v-belarusi-28-nojabrja-537080-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[4] https://zviazda.by/be/tags/mokry-sneg
[5] https://zviazda.by/be/tags/galalyodzica