Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі двух чалавек пры пажары ў Слуцкім раёне, паведаміла [1] БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Алена Крупеніна.
У ноч з 26 на 27 лістапада пры тушэнні пажару ў доме ў вёсцы Чапліцы Слуцкага раёна знойдзеныя целы 59-гадовага мужчыны і 53-гадовай жанчыны. Пра пажар паведамілі суседзі, якія заўважылі клубы дыму. Паводле папярэдняй інфармацыі, тыя, хто загінулі, афіцыйна нідзе не працавалі і злоўжывалі спіртнымі напоямі.
Следчыя з прыцягненнем спецыялістаў УГКСЭ па Мінскай вобласці і работнікаў МНС агледзелі месца здарэння. Былі апытаныя суседзі і прызначаныя экспертныя даследаванні. Пры правядзенні першапачатковых следчых мерапрыемстваў версія парушэння правілаў эксплуатацыі печы з’яўляецца адной з асноўных. Устаноўлена, што на ёй меліся расколіны. Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/sk-provodit-proverku-po-faktu-gibeli-dvuh-chelovek-pri-pozhare-v-slutskom-rajone-537076-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/slucki-rayon