Як вядома, Нацыянальным банкам краіны зацверджаны правілы ажыццяўлення аперацый з электроннымі грашыма. Адпаведнае рашэнне уcтупіла ў сілу з 25 лістапада 2022 года.
У сувязі з тым, што законам прадугледжана магчымасць з’яўлення на рынку новых удзельнікаў (эмітэнтаў, агентаў па распаўсюджванні, абмене, пагашэнні электронных грошай), для іх правіламі канкрэтызаваны парадак правядзення аперацый з электроннымі грашыма.
Правілы таксама ўдакладняюць паняційны апарат і ўстанаўліваюць парадак узаемадзеяння ўдзельнікаў электронных плацежных сістэм рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў, трымальнікаў электронных грошай і ўдзельнікаў электронных плацежных сістэм, парадак набыцця і расходавання электронных грошай іх трымальнікамі.
Акрамя таго, у правілах рэгламентаваны парадак ажыццяўлення эмісіі, распаўсюджвання, выкарыстання, абмену і пагашэння электронных грошай.
Новыя правілы ўлічваюць існуючую практыку ажыццяўлення аперацый з электроннымі грашыма і будуць садзейнічаць развіццю названага сегмента і прыцягненню на плацежны рынак пастаўшчыкоў плацежных паслуг, якія не з’яўляюцца банкамі (нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі).
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/elektronnaya-groshy
[4] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-bank