У Савеце Рэспублікі на чале з Наталляй Качанавай адбылася нарада па праектах законаў «Аб усебеларускім народным сходзе» і «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Удзельнікамі нарады сталі эксперты высокага ўзроўню, якія ўваходзілі ў склад Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы па дапрацоўцы праекту змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.
Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што застаўся шэраг пытанняў, якія патрабуюць абавязковага абмерквання:
— Цяпер у нас на разглядзе знаходзяцца праекты законаў «Аб Усебеларускім народным сходзе» і «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Мы іх ужо разглядалі неаднаразова, у тым ліку на экспертным савеце. Разам з тым ёсць яшчэ шэраг пытанняў, якія неабходна абмеркаваць. Таму я прапаную яшчэ раз вярнуцца да гэтых законапраектаў і ўважліва іх разгледзець. Акрамя таго, прайшло іх усенароднае абмеркаванне. Людзі выказалі шэраг прапаноў, якія мы абавязкова павінны ўлічыць у сваёй працы, — падкрэсліла Наталля Качанава.
Законапраекты «Аб Усебеларускім народным сходзе» і «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» былі вынесены на грамадскае абмеркаванне з 24 кастрычніка і размяшчаліся ў спецыяльных тэмах на Прававым форуме Беларусі. Свае заўвагі і прапановы па двух законапраектах можна было выказаць да 2 лістапада. Паступіла больш за 500 прапаноў і водгукаў грамадзян па гэтых законапраектах. Было адзначана, што ў цэлым прапановы грамадзян маюць канструктыўны характар. У тым ліку многія звароты не змяшчалі прапановы і заўвагі, а выказвалі станоўчую ацэнку падрыхтаваных законапраектаў.
Арына КАРПОВІЧ
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/aryna-karpovich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[5] https://zviazda.by/be/tags/uns
[6] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava