Адбылася тэлефонная размова прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі з прэм’ер-міністрам Азербайджана Алі Асадавым, паведамілі [2] БелТА ў прэс-службе ўрада.
Раман Галоўчанка павіншаваў Алі Асадава З Днём Нараджэння. «Ваша адданасць азербайджанскаму народу, найбагацейшы вопыт і прафесіяналізм спрыяюць дынамічнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Азербайджана і росту дабрабыту грамадзян. Стратэгічнае партнёрства Беларусі і Азербайджана, дружба нашых народаў з’яўляюцца надзейнай асновай далейшага развіцця супрацоўніцтва ва ўсіх сферах», — адзначыў беларускі прэм’ер-міністр падчас тэлефоннай размовы.
Раман Галоўчанка выказаў упэўненасць, што сістэмная работа ўрадаў дзвюх краін будзе і надалей накіравана на паглыбленне і пашырэнне беларуска-азербайджанскіх сувязяў, рэалізацыю новых узаемавыгадных праектаў
Кіраўнік беларускага ўрада пажадаў свайму азербайджанскаму калегу моцнага здароўя, мірнага неба, далейшых дасягненняў на карысць брацкага азербайджанскага народа.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/politics/view/golovchenko-provel-telefonnyj-razgovor-s-premjer-ministrom-azerbajdzhana-537585-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/azerbaydzhan
[5] https://zviazda.by/be/tags/ali-asadau