Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў расказаў сёння журналістам, за кошт чаго будзе закрыты дэфіцыт бюджэту, перадае [1] БелТА.
«Асноўныя даходы бюджэту традыцыйна фарміруюцца за кошт падатковых даходаў. Гэта нашы падатковыя плацяжы. Як паказвае бягучы год, ідуць яны не так дрэнна, як здавалася першапачаткова. Плацяжы ідуць раўнамерна. Для таго каб дадаткова скансалідавацца, мы прапануем павысіць стаўку падатку на прыбытак з 18 працэнтаў да 20 працэнтаў. Гэта таксама дасць магчымасць згенерыраваць дадатковыя крыніцы», — сказаў Юрый Селіверстаў.
Паводле яго слоў, з Расіяй падпісаны адпаведныя пагадненні аб адзіных правілах і прынцыпах спагнання ўскосных падаткаў. «Мы будзем атрымліваць гэтак жа, як і расійскія нафтавыя перапрацоўшчыкі, акцыз па адзіных правілах. Гэта таксама дадасць нам даходаў прыкладна да Br2 млрд. Таму даходамі будзем забяспечаны», — адзначыў міністр.
Як паведаміў кіраўнік міністэрства, дэфіцыт бюджэту закрыюць астаткамі бюджэту і за кошт запазычанняў. «Ніякіх новых, невядомых інструментаў прымяняць мы не будзем», — дадаў ён.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/seliverstov-rasskazal-za-schet-chego-zakrojut-defitsit-bjudzheta-537625-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-seliverstau
[3] https://zviazda.by/be/tags/deficyt-byudzhetu
[4] https://zviazda.by/be/tags/finansy