Пасольства Беларусі працягвае маніторынг сітуацыі з успышкай інфекцыйнага менінгіту на адным з прадпрыемстваў у гарадской акрузе Істра. Знаходзімся ў пастаянным кантакце з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя Маскоўскай вобласці, Упраўленнем Расспажыўнагляду па Маскоўскай вобласці, лячэбнымі ўстановамі, паведамілі [1] ў пасольстве Беларусі ў Расіі.
12 грамадзян Беларусі былі шпіталізаваныя ў лячэбныя ўстановы Расіі з падазрэннем на менінгіт. У дваіх дыягназ не пацвердзіўся, 8 знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці, адзін — у цяжкім стане. Па непацверджанай пакуль афіцыйна інфармацыі, адзін з шпіталізаваных беларускіх грамадзян сёння памёр.
Усім хворым у адпаведнасці з дзеючай нарматыўна-прававой базай Саюзнай дзяржавы ў поўным аб’ёме аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Пасольства гатова ў межах магчымасцяў аказаць грамадзянам Беларусі патрабаванае садзейнічанне.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://russia.mfa.gov.by/ru/embassy/news/f031c32b989c68d5.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[3] https://zviazda.by/be/tags/meningit-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/pasolstva-belarusi-u-rasii