Раённы конкурс творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «І немагчымае магчыма» пройдзе ў Клічаве 3 снежня, паведамілі [1] БелТА ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Творчы конкурс пройдзе на базе Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Клічаўскага раёна.
Як адзначылі арганізатары, заняткі творчасцю дазваляюць людзям з абмежаванымі магчымасцямі навучыцца ствараць, развіваць маторыку, творчае мысленне, навучыцца канструктыўнаму ўспрыманню свету і ўсвядоміць сябе важнай яго часткай.
Па выніках конкурсу ўдзельнікі будуць узнагароджаны дыпломамі. Акрамя таго, запланавана выступленне творчых калектываў, а таксама адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі раённай улады і грамадскіх арганізацый.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/i-nevozmozhnoe-vozmozhno-konkurs-tvorchestva-ljudej-s-ogranichennymi-vozmozhnostjami-projdet-v-klicheve-537710-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs-tvorchasci
[3] https://zviazda.by/be/tags/klichau
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyudzi-z-abmezhavanymi-magchymascyami