Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў на чале са спікерам Уладзімірам Андрэйчанкам 4 і 5 снежня ў Маскве прыме ўдзел у выязным пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ПА АДКБ) і 15-м пленарным пасяджэнні ПА АДКБ, паведамілі [1] ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Сумеснае пасяджэнне савета і пленарнае пасяджэнне ПА АДКБ запланавана на 5 снежня. Удзельнікі мерапрыемстваў заслухаюць вынікі рэалізацыі прыярытэтаў старшынства Арменіі ў АДКБ у 2021 і 2022 гадах. Уладзімір Андрэйчанка праінфармуе аб прыярытэтах Беларусі на перыяд старшынства ў арганізацыі.
Акрамя таго, будуць разгледжаны праекты рэкамендацый, якія ўносяцца па ініцыятыве Пастаяннай камісіі Парламенцкай асамблеі АДКБ па пытаннях абароны і бяспекі і шэраг іншых.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/andrejchenko-primet-uchastie-v-zasedanii-soveta-pa-odkb-v-moskve-537742-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/andreychanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/adkb
[4] https://zviazda.by/be/tags/palata-pradstaunikou