На наступным тыдні тэлеканал «Беларусь 3» прапануе шэраг цікавых фільмаў і перадач. У іх ліку і кіно, праверанае часам, — камедыі «Сем нянек», «Нечакана-негадана».
Камедыю «Сем нянек» Ралана Быкава, знятую ў 1962 годзе, пакажуць у панядзелак. Лічыцца, што гэта яго другая праца ў якасці рэжысёра (першая спроба — кінаспектакль «Прачынаецца раніца» 1959 года). А кінастужка пасля свайго з'яўлення на экране была добра прынятая гледачамі, але пасля знікла на 15 гадоў. Ёсць меркаванне, што прычынай таму стаў быццам бы паказ у «нявыгадным святле» брыгады гадзіннікавага завода. Бо на фоне актыўна дзеючых маладзёжных будоўляў і агітацыі па далучэнні туды моладзі дэманстрацыя фільма была не самай лепшай ідэяй. Аднак, вярнуўшыся на экраны і ў 1980-х, кінапраца зноў вярнула сваю аўдыторыю, таму што тэма выхавання падрастаючага пакалення — класіка. Адпаведна сюжэту, маем простую, добрую гісторыю пра тое, як чалавек можа мяняцца, калі яму дапамагчы, а таксама — у чым шчасце для людзей, калі ім удаецца здзяйсняць задуманае.
А ў сераду можна пераглядзець камедыйную меладраму «Нечакана-негадана» рэжысёра Генадзя Мелканяна (1982). Кінагісторыю пра тое, як могуць нечаканае багацце і новыя знаёмствы змяніць чалавека і ход яго жыцця і дапамагчы ўсвядоміць, што па-сапраўднаму каштоўнае для нас саміх. Не прапусціце паказ фільма 7 снежня на тэлеканале «Беларусь 3».
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3-2
[2] https://zviazda.by/be/tags/tb
[3] https://zviazda.by/be/tags/kultura