Ужо з першага дня зімы на зямлю абрынецца чарада геамагнітных удараў магутнасцю да 5 балаў. Масавы ўсплёск магнітных бур чакаюць і ў канцы месяца. Якім будзе гэты снежань для метэазалежных і што рабіць, калі павышана адчувальнасць да геаштармоў?
З магутнай магнітнай буры ў 5 балаў пачнецца снежань-2022. На шчасце, доўжыцца яна будзе нядоўга і завершыцца ўжо 3 снежня. Аднак гэта далёка не апошняе ў гэтым годзе геаабурэнне, лічаць спецыялісты.
1–3 снежня пройдзе ўмераная геамагнітная бура, 7–9 снежня слабая магнітная бура магутнасцю 3 балы. 16–18 снежня слабая магнітная бура магутнасцю 3 балы. 21–24 снежня малая магнітная бура магутнасцю 4 балы. І 25–30 снежня зацяжная малая магнітная бура магутнасцю 2–4 балаў.
Што рабіць, калі арганізм востра рэагуе на магнітныя буры? Лекі ад уздзеяння на чалавечы арганізм геамагнітных удараў з сонца пакуль што не вынайшлі. Але, калі ведаць загадзя даты магнітных бур, можна паспець падрыхтавацца да стрэсавай нагрузцы.
Лекары раяць на час магнітных бур адмовіцца ад цыгарэт і алкаголю, не ўжываць тлустае, вэнджанае, смажанае, не налягаць на салодкае. Аддаць перавагу нятлустаму адварному мясу, крупам, гародніне і садавіне. Не перашчыруйце ў гэтыя дні з фізічнай нагрузкай, але і ляжаць без справы на канапе таксама не варта: перад сном прагуляйцеся, выканайце гімнастыку, займіцеся ёгай або медытацыяй.
У дні геамагнітных абурэнняў цяжэй за ўсё сябе адчуваюць людзі з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Калі ў вас дэпрэсіўны настрой або галаўны боль падчас магнітнай буры, варта піць рамонкавы чай, прымаць расслабляльныя ванны і рабіць масаж.
Сяргей КУРКАЧ
Фота: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/magnitnyya-bury
[4] https://zviazda.by/be/tags/geashtarm
[5] https://zviazda.by/be/tags/gramadstva
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue