У Віцебскай вобласці дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль за бяспекай дарожнага руху, паведамляе [1] БелТА.
Адпрацоўка трасы ў месцах канцэнтрацыі дарожна-транспартных здарэнняў і на аварыйна небяспечных участках аўтадарог стартуе 2 снежня і завершыцца 5-га. Пад пільным кантролем інспектараў акажуцца любыя парушальнікі ПДР. ДАІ накіруе сілы на спыненне парушэнняў правілаў абгону, манеўравання, хуткасных рэжымаў і выезду на паласу сустрэчнага руху. Асаблівы ўпор зробяць на выяўленні нецвярозых вадзіцеляў і аўтааматараў, якія не маюць або пазбаўленых права кіравання транспартнымі сродкамі.
Як дадалі ва ўпраўленні па рэгіёне, супрацоўнікі АДАІ Віцебскага РАУС і спецыяльнага падраздзялення «Тайфун» правядуць адпрацоўку аўтадарогі М8.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-vitebskoj-oblasti-usiljat-kontrol-za-bezopasnostjju-dorozhnogo-dvizhenija-538038-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[4] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc