Музычная група пад назвай «Адзін пояс, адзін шлях» была заснавана ў 2013 годзе па ініцыятыве замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў Наньчанскім авіяцыйным універсітэце (правінцыя Цзянсу, Паўднёва-Усходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
У музычны ансамбль уваходзілі студэнты з Індыі, Бангладэша, Паўднёвай Афрыкі і іншых краін і рэгіёнаў свету. Склад цяперашняй групы — вакаліст і клавішнік Даніэль з Танзаніі, басіст Абэ з Замбіі, барабаншчык Ніасэ і вакаліст Одры з Зімбабвэ. «Мы сабраліся разам дзякуючы любві да музыкі. Большасць членаў групы прыехалі з краін уздоўж „Аднаго пояса, аднаго шляху“, адкуль і пайшла назва нашага гурта», — сказаў Даніэль. Паводле яго слоў, у творчасці яны аб’ядноўваюць элементы сваіх культур з кітайскай і з дапамогай песень выказваюць любоў да Паднябеснай.
«Спадзяюся, што больш людзей пачуюць нашы песні і пазнаёмяцца з кітайскай культурай, а таксама з нашым рэальным жыццём тут», — заўважыў Даніэль, паказваючы каментарыі і лайкі, набраныя іх песнямі ў сацсетках.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzychny-gurt
[6] https://zviazda.by/be/tags/czyansu-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/nanchanski-aviyacyyny-universit
[8] https://zviazda.by/be/tags/zamezhnyya-studenty