Беларусь прыняла ўдзел у II Кангрэсе маладых вучоных, паведамляецца [1] ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
На пляцоўцы II Кангрэса маладых вучоных удзельнікі сесіі «Прыярытэты сусветнага навукова-тэхнічнага развіцця: погляд у 2030 год» абмеркавалі два ключавыя пытанні: дзяржаўная падтрымка навукова-тэхнічнага развіцця і ідэальная мадэль узаемадзеяння маладых вучоных у гарызонце 10 гадоў.
Сваім бачаннем супрацоўніцтва, зыходзячы з прыярытэтаў кожнай краіны, падзяліліся прадстаўнікі Расіі, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Узбекістана і Кыргызстана. Прыярытэты Беларусі пазначаныя ўказам Прэзідэнта № 156, у якім зацверджаны адзіныя прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі на 2021-2025 гады, і стратэгіяй НАН Беларусі «Навука і тэхналогіі: 2018-2040».
Удзельнікі сесіі — маладыя навукоўцы з краін, якія ўваходзяць у Міжнародную асацыяцыю акадэмій навук (МААН), якая забяспечвае ўзаемадзеянне паміж акадэміямі. На дадзены момант у складзе асацыяцыі 25 удзельнікаў.
Беларусь на дадзеным пасяджэнні прадстаўляла вучоны сакратар Савета маладых вучоных НАН РБ Ганна Карпенка.
Фота: прэс-служба НАН Беларусі
Спасылкі
[1] https://t.me/nanbelarus/2836
[2] https://zviazda.by/be/tags/ganna-karpenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/nan-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[5] https://zviazda.by/be/tags/navuka