У Брэсце з 7 па 10 снежня адбудзецца адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе, паведамілі [1] ў Беларускай федэрацыі плавання.
Спаборніцтвы пройдуць у 25-метровым басейне Брэсцкага Палаца водных відаў спорту. За званне чэмпіёнаў і прызёраў паспрачаюцца больш за 300 плыўцоў з розных рэгіёнаў краіны. У тым ліку прымуць удзел лідары айчыннага плавання: нацыянальная зборная выступіць у Брэсце ў поўным складзе.
У першай палове дня запланаваны кваліфікацыйныя заплывы, на вечар — паўфіналы і фіналы. Мужчыны і жанчыны будуць спаборнічаць у комплексным плаванні, батэрфляем, брасам, на спіне, вольным стылем. Плыўцам трэба будзе пераадолець дыстанцыі 50 м, 100 м, 200 м, 400 м, 800 м і 1500 м. таксама ў праграме чэмпіянату прадугледжаны эстафеты.
Тэлеканал «Беларусь 5» плануе паказаць у эфіры трансляцыі паўфінальных і фінальных заплываў.
Дарэчы, нягледзячы на канец года, першы месяц зімы ў Брэсце будзе па-спартыўнаму насычаным. Так, з 12 па 15 снежня пройдзе адкрытае першынство абласнога ЦОР па водных відах спорту ў праграме міжнароднага турніру па водным пола сярод юнакоў і дзяўчынак 2009-2010 гадоў нараджэння. Гэтыя спаборніцтвы прысвечаны памяці трэнера Р. А. Босака. А на 21-24 снежня намечана адкрытае першынство Брэста па скачках у ваду. За ўсімі спаборніцтвамі можна паназіраць з трыбун. Уваход вольны.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] http://blrswimming.by/index.php/novosti-plavaniya/nashi-novosti/item/1033-otkrytyj-chempionat-belarusi-na-korotkoj-vode-sostoitsya-v-dekabre-v-breste
[2] https://zviazda.by/be/tags/adkryty-chempiyanat-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/plavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest