У сталічным Палацы спорту завяршыўся міжнародны турнір па танцавальным спорце АLLIANCE ТROPHY 2022, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе НАК Беларусі.
Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за 800 спартсменаў з Беларусі, а таксама Расіі і Казахстана. Пераможцамі турніру ў дарослай катэгорыі сталі выхаванцы мінскага танцавальнага клуба «Сучасны стыль». У лацінаамерыканскай праграме лепшымі аказаліся Марыя Сабанская і Алег Стралецкі, а ў еўрапейскай — Эліна Вядзенікава і Уладзіслаў Сцяпанаў.
Акрамя таго, у рамках спаборніцтваў прайшлі паказальныя выступленні пяціразовых чэмпіёнаў свету і трохразовых чэмпіёнаў Еўропы па акрабатычным рок-н-роле Вольгі Сбітневай і Івана Юдзіна з Расіі. Таксама ў час турніру адбыўся фінальны этап новага праекта для танцораў-пачаткоўцаў — спаборніцтвы серыі Гран-пры «Стань чэмпіёнам!».
Арганізатарамі міжнародных спаборніцтваў выступілі Беларускі альянс танцавальнага спорту і Міністэрства спорту і турызму пры падтрымцы НАК Беларусі і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/v-minske-opredelilis-pobediteli-mezhdunarodnogo-turnira-po-tantsevalnomu-sportu-538433-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alliance-trophy-2022
[3] https://zviazda.by/be/tags/tancavalny-sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/turnir
[5] https://zviazda.by/be/tags/nak