49-гадовая жыхарка Мазыра працавала спецыялістам па кадрах і справаводстве ў мэблевай краме. У канцы лета яна вырашыла звольніцца і ўладкавацца на новае месца. Як далей разгортваліся падзеі, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.
З-за таго, што не быў выкананы вызначаны кіраўніцтвам гандлёвай установы аб’ём работ, кадравік вырашыла не прыходзіць на працу, а апавясціць наймальніка аб сваім рашэнні па пошце. Дырэктар крамы быў іншага меркавання, прапанаваўшы падпарадкаванай усё ж падаць заяву асабіста. Тады мазыранка самастойна ўнесла запіс аб звальненні ў працоўную кніжку, напісала характарыстыку з месца працы і з дакументамі прыйшла да новага працадаўцы. Той нічога не западозрыў і наняў работніка.
Неўзабаве дырэктару крамы стала вядома, што яе працаўнік, не звольніўшыся належным чынам, уладкаваўся на новае месца працы. Кіраўнік звярнуўся з заявай у Мазырскі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі правялі праверку і вывелі гараджанку на чыстую ваду.
Следчы даў прававую ацэнку дзеянням мазыранкі і распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь «Падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак».
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/raus
[4] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva
[5] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva