Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў, які ўваходзіць у МТЗ-холдынг, распрацаваў снегаачышчальнік СТ-1500. Спажыўцам новы агрэгат будзе прадстаўлены ў студзені, паведамляе [1] БелТА.
Снегаачышчальнік прызначаны для ачысткі праезнай часткі, тратуараў, пляцовак ад снегу вышынёй да паўметра. Яго сфера прымянення даволі шырокая, але асабліва карысны ён будзе ў камунальных гаспадарках і на дарожна-эксплуатацыйных прадпрыемствах. Агрэгат можа прыбіраць да 300 куб.м снегу ў гадзіну, мае рабочую шырыню захопу 1,5 м і далёкасць выкіду да 20 м. Ён складаецца з корпуса, двух шнэкаў, ротара, выкіднога патрубка, механічнага і гідраўлічнага прыводаў.
Навясное абсталяванне праектавалася для трактара BELARUS 320.4 і яго мадыфікацый. Аднак снегаачышчальнік можа быць устаноўлены і на іншую тэхніку. Важным патрабаваннем з’яўляецца наяўнасць у трактары пярэдняга навяснога ўстройства і пярэдняга вала адбору магутнасці.
Прэв’ю: БелТА.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/bobrujskij-zavod-traktornyh-detalej-i-agregatov-razrabotal-snegoochistitel-538553-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/snegaachyshchalnik