Ва Уздзе з’явяцца новыя вуліцы і праспект святых Пятра і Паўла. Гэта прадугледжана рашэннем Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 10 лістапада 2022 года № 229, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Згодна з дакументам прысвойваюцца назвы праектаваным вуліцам, размешчаным у паўночна-заходняй частцы раёна сядзібнай забудовы мікрараёна № 3. Гэта будуць вуліцы Івана Козіча, Янкі Купалы, Лідзіі Арабей, Міхаіла Герасіменка, Якуба Коласа. Сярод праектаваных вуліц, размешчаных ва ўсходняй частцы Узды паралельна вуліцы Энгельса, будуць вуліцы Ціхая і Рэчная. А праектаваная вуліца ва ўсходняй частцы Узды ад аўтадарогі Н9878 у напрамку вёскі Сымончыцы Уздзенскага раёна, атрымае назву Заходняя.
Акрамя таго, у паўночнай частцы Узды ў напрамку аграгарадка Зяньковічы Уздзенскага раёна да перасячэння з вуліцай Першамайскай праектуецца праспект святых Пятра і Паўла.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэв’ю: vetliva.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-uzde-pojavjatsja-novye-ulitsy-i-prospekt-petra-i-pavla-538700-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uzda
[3] https://zviazda.by/be/tags/vulica
[4] https://zviazda.by/be/tags/regiyony