Турнір па сілавых відах спорту «Гран-пры «Брэсцкая крэпасць» пройдзе 11 снежня на вяслярным канале ў Брэсце, паведаміў [1] спецыяліст па сувязях з грамадскасцю абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні Алег Голас.
Заяўку на ўдзел у спаборніцтвах падалі каля 30 атлетаў з Беларусі і Расіі. У прыватнасці, на памост плануюць выйсці спартсмены з Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, горада Вольска Саратаўскай вобласці. Удзельнікі выступяць у двух узроставых катэгорыях — моладзь і ветэраны. Характэрна, што і ў першай, і ў другой групе будуць прадстаўніцы прыгожага полу.
Турнір-шоу асілкаў пройдзе па міжнародных правілах у фітнес-зале ЦОР. Пачатак спаборніцтваў — у 11.00. У праграме заяўлены чатыры віды спартыўных дысцыплін: жым штангі лежачы, жым штангі лежачы ў софт-экіпіроўцы, пад’ём штангі на біцэпс (класічны) і народны жым. Зрэшты, спартыўна-патрыятычнае мерапрыемства абяцае быць відовішчным не толькі спаборніцкімі момантамі.
«Турнір па сілавым відах спорту на базе нашага комплексу адбудзецца ў другі раз. Упершыню падобныя спаборніцтвы прайшлі ў жніўні і былі прымеркаваны да Дня ПДВ. У гэты раз арганізатары маюць намер зрабіць акцэнт не на масавасць, а на відовішчнасць у суперніцтве дзвюх груп удзельнікаў. Нам абяцаюць сілавое шоу з яркай канцэртнай праграмай», — адзначыў Алег Голас.
Арганізатар мерапрыемства — аўтаномная некамерцыйная арганізацыя «Нацыянальная асацыяцыя паўэрліфтынгу» пры падтрымцы Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні і Брэсцкага гарвыканкама.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://rowingbrest.by/index.php/features
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/turnir
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest