Інавацыйны індэкс Кітая, які адлюстроўвае адпаведны патэнцыял краіны, працягвае расці. Аб гэтым сведчаць афіцыйныя дадзеныя, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле дадзеных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення (ДСУ) КНР, інавацыйныіндэкс, які разлічваецца з 2005 года, летась узрос на 8 працэнтаў у параўнанні з 2020-м і склаў 264,6.
Агульныя выдаткі на навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы склалі каля 2,8 трыльёна юаняў (каля 390,53 млрд. долараў ЗША), павялічыўшыся на 14,6 працэнта ў гадавым вылічэнні і тым самым захаваўшы двухзначны рост на працягу шасці гадоў запар. Колькасць патэнтаў, выдадзеных унутры краіны, узрасла на 26,9 працэнта і дасягнула амаль 4,47 млн.
Як сведчыць статыстыка, навукова-тэхнічныя інавацыі стымулююць «зялёнае» развіццё краіны. Летась спажыванне энергіі на адзінку ВУП у Кітаі знізілася на 2,7 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. Спажыванне вугалю склала 56 працэнтаў ад сукупнага энергаспажывання, знізіўшыся на 0,9 працэнтнага пункта, у той час як спажыванне экалагічна чыстай энергіі ўзрасла на 1,2 працэнтнага пункта — да 25,5 працэнта.
Па словах статыстыка ДСУ Лі Ін, індэкс пацвярджае паскоранае інавацыйнае развіццё Кітая, нягледзячы на складаную сітуацыю, што дае магутны імпульс для захавання стабільнага развіцця эканомікі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[6] https://zviazda.by/be/tags/inavacyi