«Навагодні Экспрэс-2023» будзе курсіраваць па дзіцячай чыгунцы ім. Заслонава з 23 снежня па 8 студзеня, паведамляецца [1] на сайце Беларускай чыгункі.
«У паездку на навагоднім цягніку ў суправаджэнні казачных герояў запрашаюцца ўсе жадаючыя. На станцыі Сасновы Бор, на лясной паляне, будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам персанажаў з дзіцячых казак, мультфільмаў і, вядома ж, Дзеда Мароза і Снягуркі», — напісана ў паведамленні.
Падарожжа ў святочна ўпрыгожаных вагонах у госці да Дзеда Мароза можна будзе здзейсніць 23, 24, 25, 28, 29, 30 і 31 снежня, а таксама 1, 2, 6, 7 і 8 студзеня. У гэтыя дні саставы «Навагодняга экспрэса-2023» зробяць ад двух да чатырох рэйсаў.
Папярэдні продаж білетаў будзе адкрыта 12 снежня. Іх можна набыць праз інтэрнэт-сэрвісы альбо ў касе Дзіцячай чыгункі па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 86.
Падрабязны расклад даступны на старонцы Дзіцячай чыгункі на афіцыйным сайце БЧ і ў яе афіцыйных групах у сацыяльных сетках.
Фота: Беларуская чыгунка
Спасылкі
[1] https://www.rw.by/corporate/press_center/corporate_news/2022/12/detskaya-zheleznaya%20-v-gosti-k-dedu-morozu-na-novogodnem-ekspresse-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bch
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/novy-god
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachaya-chygunka
[6] https://zviazda.by/be/tags/navagodni-ekspres