Высвятляюцца прычыны пажару на тэрыторыі будаўніцтва стадыёна па вул. Ванеева ў Мінску, а таксама прычынённая шкода, паведамілі [1] ў МНС.
Вечарам 7 снежня, выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што трэба будзе змагацца з загараннем унутры кантэйнераў на плошчы 650 кв м. Агонь пашкодзіў будматэрыялы і абсталяванне. Ніхто не пацярпеў, неабходнасці ў эвакуацыі не ўзнікла. Пажар ліквідавалі каля 22:00.
Усяго ў Беларусі за суткі зарэгістравалі 15 пажараў, у выніку якіх тры чалавекі загінулі, дзевяць будынкаў і адна адзінка тэхнікі атрымалі пашкоджанні.
Фота МНС
Спасылкі
[1] https://minsk.mchs.gov.by/novosti/407636/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/futbolny-stadyyon
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar