У Беларусі ў 2022 г. ад электратраўматызму паблізу энергааб’ектаў пацярпелі 24 чалавекі: 13 загінулі, 11 атрымалі цяжкія траўмы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
— Асноўнымі прычынамі электратраўматызму ў месцах размяшчэння энергааб’ектаў становяцца несанкцыянаванае пранікненне, рыбная лоўля ў ахоўнай зоне ліній электраперадачы, а таксама парушэнне правіл аховы электрасетак пры выкананні работ у ахоўных зонах, — распавёў намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер Дзяржэнергагазнагляду Аляксандр Гулевіч.
Адзін з апошніх няшчасных выпадкаў адбыўся ў Івацэвічах 17 лістапада. У электрашчытавой шматкватэрнага дома забраўся кот. 57-гадовая жанчына вырашыла самастойна даставаць жывёлу і атрымала смяротны ўдар токам.
Парушэнні правіл бяспекі прывялі да няшчаснага выпадку ў Смаргонскім раёне, дзе 12 кастрычніка ад удару токам пацярпеў 10-гадовы хлопчык. Падчас гульні з сябрам ён падышоў да шафы вонкавага асвятлення і дакрануўся рукамі да электраабсталявання. У выніку дзіця атрымаў апёкі рукі чацвёртай ступені.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-energetyki
[2] https://zviazda.by/be/tags/energaabekty
[3] https://zviazda.by/be/tags/udar-tokam