Міністэрства фінансаў Беларусі размясціла дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі ў расійскіх рублях у гандлёвай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамілі [1] ў Мінфіне.
«Міністэрствам фінансаў 8 снежня 2022 года ў гандлёвай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы ў поўным аб’ёме размешчаны 293-і выпуск дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый, намінаваных у расійскіх рублях», — заявілі ва ўстанове.
Па выніках размяшчэння выпуску № 293 задаволена 6 заявак, пададзеных юрыдычнымі асобамі рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі Беларусі, на агульную суму 5 млрд расійскіх рублёў.
Раней у Мінфіне паведамлялі, што намінальны кошт адной аблігацыі — 1 тыс.расійскіх рублёў, а тэрмін звароту — 1100 дзён. Стаўка працэнтнага даходу — 12, 5% гадавых. Выплата ажыццяўляецца на працягу тэрміну абарачэння аблігацый 12 чэрвеня і 12 снежня, пачынаючы з 2023 года. Выплата працэнтнага даходу па апошнім працэнтным перыядзе ажыццяўляецца ў дату пагашэння аблігацый — 12 снежня 2025 года.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.minfin.gov.by/ru/public_debt/pressreleases/56657f99df7546a9.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/minfin
[3] https://zviazda.by/be/tags/abligacyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika