Майстар-клас па вырабе ёлачнай цацкі «Ёлачны зайчык» пройдзе 11 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава, паведамляе [1] БелТА.
«Навагодняя майстэрня дапаможа вялікім і маленькім наведвальнікам уласнымі рукамі стварыць арыгінальнае святочнае ўпрыгожванне, — адзначылі ў музеі. — Яно ўпрыгожыць любы інтэр’ер альбо стане выдатным падарункам для сяброў і блізкіх. Безумоўна, у крамах прапануюць шырокі выбар і разнастайнасць гатовых навагодніх цацак, аднак аўтарскія рукатворныя рэчы заўсёды выйграюць, бо ад іх вее цяплом які стварыў іх чалавека».
На майстар-клас можна прыходзіць цэлымі сем’ямі. І праведзены разам час стане часткай добрых святочных успамінаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/master-klass-po-sozdaniju-elochnoj-igrushki-predlagaet-muzej-maslenikova-v-mogileve-539167-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzei-imya-pv-maslenikava
[4] https://zviazda.by/be/tags/maystar-klas
[5] https://zviazda.by/be/tags/yolachny-zaychyk