У выдавецтве БДУ выйшла кніга «Беларуска-кітайскі культурны і адукацыйны дыялог: гісторыя і сучасны стан», зборнік матэрыялаў міжнароднага навуковага круглага стала, прысвечанага 100-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 20-годдзю выкладання кіатйскай мовы на філалагічным факультэце, 10-годдзю кафедры кітайскай філалогіі.
Разам сабраны даклады, выступленні В. Жукавец, М. Хмяльніцкага «Кафедра кітайскай філалогіі БДУ: учора, сёння, заўтра», Г. Харланавай «Кітайска-беларускі слоўнік. Беларуска-кітайскі слоўнік: Дасягненні і перспектывы», В. Хадоркі «Сучасны стан беларуска-кітайскага адукацыйнага дыялогу», Чжаа Цзэнфана «Гульня як важнейшы кампанент кітайскай дзіцячай субкультуры», Ян Кэ «Асноўныя шляхі кітайска-беларускага культурнага дыялогу», А. Васілевіч «Асаблівасці выкладання кітайскай мовы ў эканамічнай ВНУ» і іншыя актуальныя працы.
Усяго ўдзел у круглым стале прынялі ўдзел каля 50 даследчыкаў. Вынікі разгляду імі тых ці іншых тэм выкладзены на беларускай, рускай і кітайскай мовах.
Зборнік — сведчанне таго, што кафедра кітайскай філалогіі БДУ сёння з’яўляецца сур’ёзнай пляцоўкай для збірання, гуртавання даследчыцкіх сіл у галіне беларускай кітаістыкі па розных напрамках.
Сяргей ШЫЧКО
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/kafedra-kitayskay-filalogii
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[5] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-hmyalnicki
[6] https://zviazda.by/be/tags/veranika-zhukavec