Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Савета Міністраў і Міністэрства замежных спраў аб падаўжэнні на 2023 год бязвізавага рэжыму ўезду, дзеючага з Літвой, Латвіяй і Польшчай, перадае [2] БелТА.
Нагадаем, з 15 красавіка 2022 года бязвіз быў уведзены для грамадзян Літвы і Латвіі, а таксама асоб, якія маюць статус не грамадзяніна Латвіі, з 1 ліпеня 2022 года — для грамадзян Польшчы. Дзеянне адпаведнага парадку ўезду прадугледжана да канца бягучага года.
За перыяд прымянення бязвізавага рэжыму Беларусь наведалі амаль 370 тыс. грамадзян Еўрасаюза (грамадзяне Літвы — больш за 70%, Латвіі — каля 20%, Польшчы — 10%).
У пацверджанне адкрытасці нашай краіны, нацэленасці на добрасуседства і ўмацаванне міжнацыянальных сувязяў сёння было прынята рашэнне аб падаўжэнні бязвізавага рэжыму. Грамадзяне Літвы, Латвіі і Польшчы і далей змогуць без перашкод наведваць Рэспубліку Беларусь, сустракацца са сваякамі, наведваць месцы пахавання, атрымліваць медыцынскія і іншыя паслугі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-podderzhal-predlozhenie-o-prodlenii-na-2023-god-bezviza-dlja-zhitelej-litvy-latvii-i-polshi-541311-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/byazviz
[6] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[7] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[8] https://zviazda.by/be/tags/litva
[9] https://zviazda.by/be/tags/latviya
[10] https://zviazda.by/be/tags/polshcha