Намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння правёў пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, паведамляе [2] БелТА.
«Вызначаны асноўныя шляхі далейшага ўдасканалення работы камісіі. Прымаюцца меры для ўдасканалення работы з падлеткамі і моладдзю па пытаннях фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, фізічнай актыўнасці, умацаванні сямейных каштоўнасцей, адказнага бацькоўства», — сказаў Ігар Петрышэнка.
Ён адзначыў, што на базе арганізацый аховы здароўя Беларусі функцыянуе 10 мадэльных цэнтраў па навучанні бацькоў стварэнню ўмоў для бяспечнага пражывання дзяцей: УАЗ «Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці», РНПЦ «Маці і дзіця», родадапаможныя ўстановы Віцебска, Маладзечна, Барысава, Салігорска, Гомеля, Гродна, Брэста, Мінска.
Для павышэння псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у школах і гімназіях рэалізуецца праект «Бацькоўскі ўніверсітэт». «Ён нацэлены на атрыманне ведаў аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых і індывідуальных асаблівасцях развіцця дзіцяці, а таксама на фарміраванне адказнага бацькоўства», — звярнуў увагу віцэ-прэм’ер.
Ва ўсіх рэгіёнах краіны органамі кіравання адукацыяй сфарміраваны рэгіянальныя групы рэагавання на крызісныя сітуацыі ва ўстановах адукацыі. У іх склад увайшлі педагогі-псіхолагі, якія прайшлі падрыхтоўку ў Рэспубліканскім цэнтры псіхалагічнай дапамогі на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/roditelskij-universitet-i-rabota-s-podrostkami-chto-obsuzhdala-natsionalnaja-komissija-po-pravam-542175-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-kamisiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/prava-dzicyaci
[5] https://zviazda.by/be/tags/igar-petryshenka