Ад 8 студзеня Кітай адкарэкціруе меры міграцыйнай палітыкі ў адпаведнасці з уведзенымі ў краіне аптымізаванымі мерамі рэагавання на COVID-19, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [4].
Як паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні па справах міграцыі КНР, будуць адноўлены працэдуры прыёму і разгляду заяў грамадзян Кітая на атрыманне звычайных пашпартоў для паездак за мяжу з мэтай турызму або наведвання сяброў. Ведамства таксама адновіць выдачу дазволаў для жыхароў мацерыковага Кітая на наведванне спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган у турыстычных і дзелавых мэтах, а таксама на ўезд і выезд з КНР і афармленне пропускаў на ўезд і выезд з пагранічных зон краіны.
Таксама будуць адноўлены паслугі, звязаныя з падачай заяў на атрыманне звычайных віз, дазволаў на часовае пражыванне і відаў на жыхарства для замежных грамадзян. У выпадку асаблівай неабходнасці могуць быць прыменены працэдуры паскоранага афармлення.
Аднаўляюцца таксама афармленне партовых віз, рэалізацыя мер бязвізавага транзіту на працягу 24/72/144 гадзін і выдача часовых дазволаў на ўезд.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikalay-litvinau
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] http://russian.people.com.cn/
[5] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[6] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[7] https://zviazda.by/be/tags/pashpart
[8] https://zviazda.by/be/tags/vizy