Зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў пастаноў Савета Міністраў на 2023 год. Гэта замацавана распараджэннем прэм’ер-міністра ад 13 студзеня 2023 года № 6р, паведамляе [2] БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У прыватнасці, у план увайшлі праекты пастаноў аб рэспубліканскіх заказніках, аб матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі ў 2023 годзе, аб аб’ёмах рэалізацыі драўніны на пні па-за біржавых таргоў па таксаваму кошту ў 2024 годзе. Таксама будуць падрыхтаваны прававыя акты аб вызначэнні пераліку тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы ў 2024 годзе і аб асаблівасцях фарміравання і выкарыстання пазабюджэтных сродкаў бюджэтнымі навуковымі арганізацыямі.
Таксама плануецца ўнесці змены ў шэраг пастаноў урада, у тым ліку аб функцыянаванні механізму электронных накладных, аб статуце Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах і зацвярджэнні правілаў аховы жыцця людзей на водах. Таксама будзе ўдакладнена праграма стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў.
Усяго ў пераліку змяшчаецца 24 праекта.
Іншыя праекты, не ўключаныя ў план, як правіла, рыхтуюцца з мэтай рэалізацыі заканадаўчых актаў, а таксама на падставе даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўрада.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/kakie-proekty-postanovlenij-pravitelstva-planiruetsja-podgotovit-v-2023-godu-544965-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[4] https://zviazda.by/be/tags/praekty-pastanou
[5] https://zviazda.by/be/tags/urad