Адносіны Беларусі і Кыргызстана грунтуюцца на трывалым падмурку дружбы, узаемаразумення, падтрымкі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызстана ў Беларусі Эрмекам Ібраімавым, перадае [3] БелТА.
«У бягучым годзе мы адзначаем 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Кыргызстанам. Хацеў бы сказаць, што беларуска-кыргызскія адносіны грунтуюцца на трывалым падмурку дружбы, узаемаразумення, падтрымкі. Лічу, што ў нас даволі прадуктыўнае супрацоўніцтва ідзе і ў ЕАЭС, СНД, АДКБ», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
У ходзе сустрэчы бакі абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-кыргызскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку запланаваны на 2023 год афіцыйны візіт у Беларусь спікера Жагорку Кенеша Кыргызстана, іншыя актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://www.belta.by/politics/view/andrejchenko-otnoshenija-belarusi-i-kyrgyzstana-osnovany-na-prochnom-fundamente-druzhby-i-podderzhki-545135-2023/
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka
[5] https://zviazda.by/be/tags/kyrgyzstan
[6] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva
[7] https://zviazda.by/be/tags/ermek-ibraimau