Экспазіцыя «Бывайце, людзі... Факты аб злачынствах нацыстаў у акупацыйным Гомелі» адкрылася ў дзяржаўнай установе «Цэнтр Культуры Гомельскага раёна».
У ДУ «Цэнтр культуры Гомельскага раёна» адкрываюцца тры маштабныя экспазіцыі. Калектыў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля атрымаў спецыяльную прэмію ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у развіццё музейнай справы, рэалізацыю выставачных праектаў па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа за арганізацыю выставачных праектаў: «Мы не рабы!», «Бывайце, людзі!». Экспазіцыі створаны па ініцыятыве і пры падтрымцы пракуратуры Гомельскай вобласці. Выставачныя праекты — гэта не толькі гістарычныя факты, гэта сур’ёзная і карпатлівая праца пракуратуры, архіваў, гісторыкаў і неабыякавых людзей.
Андрэй ФЕАКЦІСТАЎ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/andrey-feakcistau
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna
[6] https://zviazda.by/be/tags/gistarychnaya-pamyac-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/centr-kultury-gomelskaga-rayona
[8] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh