Першая ў свеце інтэлектуальная беспілотная навукова-даследчая плывучая база «Чжухай Юнь» («Воблака Чжухай»), якая паспяхова выканала розныя тэставыя мэты і задачы, увайшла ў порт прыпіскі — тэрмінал Сан’і порта Гаалань горада Чжухай. Такім чынам, яна была афіцыйна здадзена ў эксплуатацыю, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Даўжыня плаўбазы складае 88,5 метра, шырыня — 14 метраў, глыбіня — 6,1 метра, праектнае водазмяшчэнне — 2100 тон, максімальная хуткасць — 18 вузлоў, эканамічная хуткасць — 13 вузлоў. Плывучая база мае прасторную заднюю палубу, дзе можа размясціць рознае паветранае, марское і падводнае беспілотнае абсталяванне для выканання комплексных задач, такіх як картаграфаванне, марское назіранне і інспекцыя, а таксама даследаванне і адбор спроб.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/chzhuhay-yun
[6] https://zviazda.by/be/tags/voblaka-chzhuhay
[7] https://zviazda.by/be/tags/navukova-dasledchaya-baza
[8] https://zviazda.by/be/tags/kitay