Зборная Беларусі па пляжным футболе паспяхова правяла першы кантрольны матч новага сезона, паведамляе [1] БелТА.
На пляцоўцы цэнтра пляжных відаў спорту «Дынаміт» у Санкт-Пецярбургу падапечныя Нікаласа Альварада разграмілі каманду Узбекістана з сухім лікам 13:0. У гэтай сустрэчы чатыры разы вызначыўся Уладзімір Усціновіч, Вадзім Бокач аформіў хет-трык, па два галы забілі Мікіта Чайкоўскі і Алег Гапон, па адным разе вароты сапернікаў паразілі Аляксандр Кірылаў і Яўген Новікаў. Сёння сапернікі сустрэнуцца зноў. Зборная Узбекістана рыхтуецца да выступлення на чэмпіянаце Азіі, які пройдзе ў Тайландзе з 16 па 26 сакавіка. На групавым этапе яе сапернікамі будуць каманды Малайзіі, ААЭ і Ірана.
Заўтра беларуская дружына завершыць першы ў гэтым сезоне вучэбна-трэніровачны збор сустрэчай з бронзавым прызёрам чэмпіянату Расіі маскоўскім ЦСКА.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/sbornaja-belarusi-po-pljazhnomu-futbolu-razgromila-komandu-uzbekistana-v-pervom-sparringe-546558-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/plyazhny-futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan